Лукашэнка даў інтэрв'ю для ўкраінскай тэлепраграмы "Шустэр Live"
Савік Шустэр, аўтар і вядучы адной з найбольш папулярных тэлеперадач "Шустэр Live", папрасіў Аляксандра Лукашэнку адказаць на надзённыя, хай часам і непрыемныя, пытанні. БелТА падае некалькі ўрыўкаў з размовы. Інтэрв'ю выйдзе ў эфір 28 сакавіка ў 19.30 па кіеўскім часе (20.30 па беларускім).
“Што тычыцца Януковіча… Ну, які ён для мяне прэзідэнт? Вось апошні яго выступ: таварышы, спадары, я жывы, здаровы, я галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі. Адразу пытанне: а дзе твая армія?" — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
“Прэзідэнт павінен быць са сваім народам, як бы ні было цяжка. Нават калі ў цябе заўтра будуць страляць і цябе заб'юць — твой лёс такі. Ты, значыць, павінен прынесці сябе ў ахвяру. А як жа? У рэзідэнцыі сядзець, упівацца сваёй уладай, а калі цяжка, тады збегчы? Не, я гэтага не прызнаю", — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.
Нагадаем, напярэдадні анэксіі Крыма на пытанні Савіка Шустэра адказваў першы ўкраінскі прэзідэнт Леанід Краўчук. Фрагменты гэтага інтэрв'ю можна паглядзець тут: http://novychas.info/video/ljeanid_kraucuk_pra_krymski_re/