Лукашэнка павіншаваў Аланда з Днём узяцця Бастыліі
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Французскай Рэспублікі Франсуа Аланда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам.
«Мы надаём вялікае значэнне развіццю ўзаемавыгадных адносін паміж Беларуссю і Францыяй. Упэўнены, што двухбаковае супрацоўніцтва будзе і ў далейшым дынамічна развівацца ў палітычнай,
эканамічнай, гуманітарнай і культурнай сферах на карысць грамадзян нашых дзяржаў», — гаворыцца ў віншаванні.
Датай Нацыянальнага свята Францыі з'яўляюцца ўгодкі ўзяцця крэпасці-турмы Бастыліі 14 ліпеня 1789 года ў ходзе Вялікай французскай рэвалюцыі.
БелТА