Маеш карту паляка — сілавіком быць не можаш

Супрацоўнікам органаў унутраных спраў, Дэпартамента фінансавых расследаванняў, Міністэрства па падатках і зборах і вайскоўцам забараняецца атрымліваць ад замежных дзяржаў дакументы, якія даюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі і нацыянальнай прыналежнасцю.



karta_polaka.jpg

Такая норма змяшчаецца ў прынятых Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні змяненнях і дапаўненнях да шэрагу законаў. Адзінае выключэнне — для ваеннаслужачых, якія праходзяць службу па прызыву.
Такая забаронная норма ўжо 2 гады дзейнічае для дзяржаўных служачых. Міністр абароны Юрый Жадобін растлумачыў, што дадзеныя катэгорыі з'яўляюцца дзяржаўнымі службоўцамі. Пры заключэнні кантрактаў новыя катэгорыі будуць павінны на працягу 5 дзён здаць дакументы, калі яны маюць такія, у тыя органы, якія заключаюць кантракты. І хоць Жадобіным не называліся краіны, у кулуарах «дэпутаты» абмяркоўвалі, што перш за ўсё размова ідзе пра тое, каб паменшыць распаўсюджванне карты паляка.
svaboda.org