Макей: Беларусь не навязваецца ў пасярэднікі іншым краінам

Беларускі міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў 15 красавіка ў Мінску, што Беларусь не навязваецца ў якасці пасярэдніка для ўрэгулявання палітычных праблем іншых краін. Паводле яго слоў, Беларусь ніколі нікому не навязвалася.  



flg5fq_w465h262.jpg

Фота ByMedia.net

Разам з тым Уладзімір Макей адзначыў, што паколькі ў Мінску з'явіцца штаб-кватэра СНД, Беларусь гатова прадставіць пляцоўку для абмеркавання праблемных пытанняў, якія існуюць сёння ў найбліжэйшым рэгіёне.

"Беларускаму боку прапаноўвалі паслугі рознага роду ахвочыя выступіць у якасці пасрэднікаў, але мы не маем патрэбы як унутры краіны ў іх, так і мы сябе актыўна не прапануем для ўрэгулявання сітуацыі ў тых ці іншых рэгіёнах", — сказаў міністр журналістам пасля падпісання пагаднення аб узаемадзеянні МЗС і БелГПП на 2014–2016 гады, перадае БелТА.


Як паведамляў Тэлеграф, прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык на брыфінгу 3 красавіка заявіў, што, калі Расія і Украіна выберуць Мінск для правядзення двухбаковай сустрэчы, беларускі бок зробіць усё неабходнае, каб забяспечыць спрыяльныя ўмовы для адпаведных перамоваў. Але, паводле яго слоў, ініцыятыва аб правядзенні падобнай сустрэчы ў руках украінскіх і расійскіх суседзяў і сяброў Беларусі.

telegraf.by