Мандат спецдакладчыка ААН па Беларусі падоўжаны на год
Дэлегаты 26-й сесіі Рады ААН у правах чалавека прынялі пастанову падоўжыць мандат спецыяльнага дакладчыка аб Беларусі Міклаша Харашці.
«Рада пастанаўляе падоўжыць на адзін год мандат адмысловага дакладчыка ў пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі і просіць спецыяльнага дакладчыка прадставіць даклад
аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Радзе па правах чалавека на яго 29-й сесіі і Генеральнай асамблеі на яе 70-й сесіі», — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Рэзалюцыю падтрымалі 24 дэлегацыі. 7 чальцоў Рады выступілі супраць і 16 — устрымаліся.
У рэзалюцыі выказваецца глыбокая занепакоенасць з прычыны «працягу парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі». Аўтары рэзалюцыі падкрэслілі, што гэтыя парушэнні «носяць
сістэмны і сістэматычны характар». Яны звярнулі ўвагу на прымяненне катаванняў у беларускіх турмах.
У дакуменце гаворыцца аб адсутнасці «рэакцыі ўрада Беларусі на выпадкі гвалтоўных знікненняў палітычных апанентаў», беспакаранасці асоб, якія парушаюць правы чалавека, аб
парушэннях працоўных правоў, няўдзеле апазіцыйных палітычных партый у працы парламента».
Рэзалюцыя настойліва заклікае ўрад правесці выбарчую рэформу, усёабдымную рэформу сектара правасуддзя.
БелаПАН