Міклаш Харасці: Улады Беларусі вярнуліся да шырокамаштабных рэпрэсій

Апублікаваны даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, які будзе прадстаўлены ў ААН у наступным месяцы Міклашам Харасці. Беларускім уладам ён не абяцае нічога добрага, паколькі канстатуе відавочнае: яны зноў узяліся за сваё.

represii.jpg

Беларускія ўлады вярнуліся да палітыкі шырокамаштабных рэпрэсій, што прывяло да рэзкага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека, гаворыцца ў дакладзе, які цытуе "Беларускі партызан" са спасылкай на Reuters.

 У мінулым месяцы Злучаныя Штаты яшчэ на шэсць месяцаў працягнулі прыпыненне санкцый у дачыненні да Беларусі, што стала часткай намаганняў па прыцягненні Аляксандра Лукашэнкі "на светлы бок сілы". А ў мінулым годзе Еўрасаюз зняў санкцыі супраць Беларусі, якія доўжыліся пяць гадоў.

 У дакладзе Міклаша Харашці ўтрымліваецца заклік да міжнароднай супольнасці захоўваць пільнасць ў дачыненні да правоў чалавека ў Беларусі.

 "Сітуацыя ў галіне правоў чалавека ў Беларусі рэзка пагоршылася", — сказана ў дакуменце.

 Падаўленне мірных пратэстаў у сакавіку было самым жорсткім з 2010 года, яно азначала сабой заканчэнне кароткачасовага перыяду, калі ўлады ўстрымліваліся ад ужывання сілы.

 "Спецыяльны дакладчык шкадуе, што яго папярэджанні аб небяспецы, звязанай з сістэмным характарам рэпрэсіўных законаў, якія ўкараніліся, апынуліся дакладнымі", — гаворыцца ў дакладзе.

 У дакладзе Харасці гаворыцца, што больш за 900 чалавек былі затрыманыя па сфабрыкаваных абвінавачваннях, уключаючы лідараў апазіцыі, праваабаронцаў, журналістаў і замежных гасцей.

 "Гэта яшчэ адзін прыклад цыклічнага характару палітыкі беларускіх уладаў у галіне правоў чалавека. За апошнія два дзесяцігоддзі яны неаднаразова вярталіся да рэпрэсій пасля кароткачасовых перыядаў адноснай лібералізацыі, пакідаючы нязменным правапарадак, які быў мэтанакіравана распрацаваны для падаўлення некалькіх асноўных правоў чалавека", — гаворыцца ў дакуменце.

 spring96.org