Дашліце глыткок свабоды Аляксею Жалнову

Акцыю салідарнасці і падтрымкі палітвязня Аляксея Жалнова пад хештэгам #глыток свабоды распачала праваабарончая ініцыятыва Форум «Свабоду палітвязням Беларусі».

942a32f9fecaf82620746988e1984b1e.jpg

Аляксей Жалноў (Мілюкоў), баронячы правы іншых, сам стаў ахвярай міліцэйскага гвалту і судовага свавольства.

“Давайце паспрабуем адчуць сябе на сённяшнім месцы Аляксея, — прапануюць арганізатары кампаніі #глыток свабоды. — Уявіце сабе закрытае памяшканне памерам 1.5 х 3.5 м; тут жа койка, рукамыйнік, прыбіральня… І вам тут наканавана знаходзіцца пэўны прамежак часу, некалькі месяцаў… аднаму… зусім аднаму. І толькі час ад часу кволенькі сонечныя праменьчыкі будуць перадаваць вам цяпло з волі, нагадваючы, што зараз вясна, усё абуджаецца, квітнее, жыве… Недзе там, за межамі вашых 1,5 х 3,5 м. Уявілі? Аляксей ужо правёў 3 месяцы ў такіх умовах. Калі адбудуцца змены, невядома”.

Падзяліцеся вашым глытком свабоды! Дасылайце Аляксею Жалнову лісты і паштоўкі з улюбёнымі краявідамі ды вясновымі кветкамі і рабіце гэта не адзін раз, а да таго часу, пакуль вязень не здабудзе свабоды.

“Мы не можам, на жаль, хутка “разбурыць турмы муры”, але не складзе вялікай цяжкасці для нас падзяліцца з Аляксеем кропелькай сваёй свабоды, кропелькай вясны, перадаўшы прывітанне за краты ў выглядзе паштоўкі з чароўнымі краявідамі, вясновымі кветкамі і чымсьці дарагім менавіта для вас. Паверце, для яго такая, здавалася б, драбяза будзе мець вялікае значэнне і вялікай падтрымкай будзе знак, што пра яго помняць, пра яго думаюць, — заклікаюць праваабаронцы. — Мы не просім пісаць вялікіх лістоў. Проста набудзьце ў сваім горадзе паштовачку з улюбёнымі мясцінамі, альбо раздрукуйце на прынтары выяву з асабістай фотакалекцыі і дашліце Аляксею на адрас: і не спыняйцеся, дасылайце кожны тыдзень, пакуль ён не выйдзе з-за кратаў. Гэта не зойме шмат часу, але дапаможа зрабіць вялікую справу. Няхай калекцыя паштовак стане Аляксею нашым падарункам на знак салідарнасці, нашай падтрымкай. І выкладайце па магчымасці, фотаздымкі вашых паштовачак тут, у фейсбуку з хештэгам #глыток свабоды, каб родныя Аляксея: маці і бацька — Алег і Жэня Жалновы, таксам адчулі вашую падтрымку і  салідарнасць”.

Напісаць ліст Аляксею Жалнову можна на адрас:

213410, Магілёўская вобл. г. Горкі, вул. Дабралюбава, ІК-9, атр.11, Мілюкову Аляксею Алегавічу