Расійскі палітолаг: Лукашэнка можа стаць ключом да шчасця Пуціна?

Былы спічрайтар Уладзіміра Пуціна Абас Галямаў разважае наконт канспіралагічных версій хваробы Лукашэнкі. Ці мог Пуцін атруціць свайго «малодшага хаўрусніка», альбо ў Лукашэнкі «дыпламатычная хвароба»? І тое, і другое — не выключэнне.

novichok_1.jpg


Беларускі кіраўнік 15 траўня ўпершыню за шэсць дзён з'явіўся на публіцы. Паводле відэа, апублікаваных ягонай прэс-службай, відаць, што Лукашэнка з цяжкасцю гаворыць праз асіплы голас, а ягоная рука перабінтавана. Акрамя гэтага, яго твар з-за вялікай колькасці грыму нагадваў васковую фігуру.

Пра тое, чаму прэс-служба Лукашэнкі не паведамляе пра стан здароўя палітыка, разважае расійскі палітолаг Абас Галямаў.

— Ёсць варыянт, што ён сапраўды захварэў, і ў гэтым няма ніякага палітычнага зместу. Хоць далей з гэтага выцякае пытанне, наколькі сур'ёзна ён захварэў: збіраецца ён паправіцца ці ўжо піша завяшчанне і падбірае пераемніка? І з гэтага выцякаюць абсалютна розныя стратэгіі паводзін, — кажа Галямаў у эфіры «Зв*чайнага ранку».

Ёсць таксама варыянт, што яго атруціў Уладзімір Пуцін. Трэба разумець, што Пуцін знаходзіцца цяпер у адчайным становішчы. Дапусцім, Лукашэнка ўпіраецца і не хоча ўцягвацца ў вайну. А для Пуціна гэта прынцыпова важна: цяпер украінцы пераходзяць у контрнаступленне, і, мяркуючы па тым, што мы бачым на франтах, Прыгожын, які панікуе, дроны ў Крамлі, па некалькі збітых самалётаў у дзень.

Магчыма, Пуцін цяпер лічыць, што ўступленне беларускай арміі ў вайну — адзіны шанец для яго пазбегнуць катастрофы. І ў гэтай сітуацыі Лукашэнка можа стаць для яго ключом да шчасця.

Альбо ён яго ліквідуе, навязвае свайго пераемніка, які ўцягвае беларусаў у вайну, і для яго гэта выратаванне. Альбо не атрымаецца: атруціць Лукашэнку, да ўлады прыйдзе апазіцыя, пачнуцца дэмакратычныя рэформы. Для яго гэта смерці падобна, ён і так прайграў ужо.

Пуцін у такіх сітуацыях заплюшчвае вочы і лезе на ражон. Гэта яго звычайная стратэгія. Таму я не выключаю, што ў дадзенай сітуацыі такое можа быць, у іншай я б гэты варыянт (з атручваннем) выключыў.

Пры гэтым Галямаў не выключае, што ў Лукашэнкі можа быць «дыпламатычная хвароба».

— Лукашэнка адчувае, што ціск Пуціна на яго ўзмацняецца, значыць, ён проста назваўся хворым, нямоглым, унікнуў ад сувязі — і гэта такі спосаб адвязацца ад Пуціна.

У гэтай сітуацыі сказаць, чаму яго прэс-служба нічога не кажа пра стан ягонага здароўя і ці з'яўляецца гэта памылковай стратэгіяй, я нічога не магу, бо дакладна невядома, што менавіта адбываецца з Лукашэнкам, — заключае Галямаў.