Рымашэўскі на сустрэчы з прадстаўніком Дзярждэпу ЗША: нельга дапусціць азербайджанізацыі Беларусі
5 лістапада сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і адказны сакратар Дзяніс Садоўскі сустрэліся з начальнікам рэгіянальнага падраздзялення Дзярждэпартамента ЗША па Украіне, Малдове і Беларусі Аляксандрам Касанаф.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалася палітыка ЗША ў дачыненні да Беларусі і краін Усходняй Еўропы. «Пазіцыя БХД палягала ў тым, што нельга ісці на палітычную супрацу з беларускім рэжымам без
сістэмных зменаў у краіне, паляпшэння сітуацыі з правамі чалавае. Нельга дапусціць азербайджанізацыі Беларусі, калі дзеля геапалітычных мэтаў заплюшчваюцца вочы на правы чалавека і дэмакратыю. Гэта
можа прывесці да катастрофы», — адзначыў Віталь Рымашэўскі.
Таксама на сустрэчы абмяркоўвалася супраца дэмакратычных сілаў Усходняй Еўропы, якія выступаюць супраць дыктатуры і пагрозаў з боку пуцінскай Расіі.
Аляксандр Касанаф заверыў, што пазіцыя ЗША застаецца нязменнай , што Вашынгтон разумее небяспеку новага вітку дыктатуры і пагрозаў пуцінскага рэжыму. А заява Барака Абамы пра тое, што Расія,
Эбола і ісламісты з’яўляюцца пагрозамі для свету толькі пацвярджаюць гэта разуменне, адзначыў дыпламат.
bchd.info