БХД распачала кампанію “Павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання ў Віцебску”

10 лістапада 2014 года быў дадзены старт кампаніі "Павышэнне якасці медыцынскага абслугоўвання ў Віцебску”. Пра гэта ўдзельнікі кампаніі абвесцілі на прэсавай канферэнцыі, якая адбылася ў Віцебску.



1415698810_2_noyy_rasmer.jpg

Сярод прысутных – грамадскія актывісты ўдзельнікаў форуму, мясцовыя журналісты.

Падведзены вынікі анкетавання насельніцтва па якасці медыцынскага абслугоўвання, з чаго вынікае, што большасць апытаных не задаволена станам медыцыны ў абласным цэнтры — 36 адсоткаў. 30,6 хутчэй задаволена, 14,4 зусім не задаволеныя. Рэспандэнты адзначаюць, што медыцынскія работнікі ставяцца да іх з раздражненнем і абыякавасцю  — 43,2%, але 41,4%  — кажуць, што іх абслугоўваюць у паліклініках і лякарнях ветліва, уважліва. Пры тым, што 55,8% апытаных наведваюць медыцынскія ўстановы толькі некалькі разоў на год. З праблемаў называюць наяўнасць вялікіх чэргаў — 41,4%; цяжкасці атрымаць кансультацыю вузкага спецыяліста — 28,8%; цяжкасці з атрыманнем накіравання — 21,6%; дрэнную арганізацыю працы рэгістратуры —18%. Усе 100% апытаных карысталіся платнымі паслугамі. Галоўная прычына — доўга чакаць бяскоштную паслугу, даследванне — 36%; адсутнасць запатрабаваных паслуг у паліклініцы  — 27%; не прапаноўвалі без аплаты — 25,2%. Аплочвалі людзі і агляд — 45%, інструментарый, прылады — 50,4%; лекі ў стацыянарах —10,8%.

Акрамя гэтага існуюць ў Віцебску вялікія праблемы з пабудовай новых паліклінік, даўно запланаваных гарадскімі ўладамі (Білева, Поўдзень-7), рамонтам бальніцы№2, інфекцыйнай.

У верасні гарадскія ўлады моўчкі скарацілі з бюджэта горада фінансаванне на ахову здароўя на 30%.

Усё гэта вельмі непакоіць людзей. Таму і вырашана накіраваць дзейнасць кампаніі на вырашэнне гэтых праблем. Будуць складзены адмысловыя звароты ў Міністэрства аховы здароўя, гарадскі выканкам, замаўляцца пікеты, звароты да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, мясцовы Савет.

Калі разам мы будзем уладам нагадваць, што улада існуе для народа, то, магчыма, сітуацыя з якасцю медыцынскага абслугоўвання ў горадзе зменіцца да лепшага.


1415698815_3_noyy-rasmer.jpg

Прэсавая служба БХД