Сустрэча кантактавай групы па Данбасе можа адбыцца ў Мінску
Наступная сустрэча трохбаковай перамоўнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Усходзе Украіны можа адбыцца ў Мінску.
Пра гэта упаўнаважаны прэзідэнта Украіны па мірным урэгуляванні канфлікту на Данбасе Ірына Герашчанка паведаміла журналістам у аўторак.
«Вам вядома, што прынята рашэнне аб аднаўленні працы так званай трохбаковай кантактнай групы. Не выключана, што чарговае пасяджэнне гэтай групы адбудзецца не на ўсходзе Украіны, а
магчыма, гэта будзе Мінск», — сказала яна.
Пры гэтым, яна не ўдакладніла дату правядзення перамоваў і адмовілася адказаць на пытанне журналістаў пра тое, хто ініцыяваў змену месца іх правядзення.
pravda.com.ua