Веча на Майдане: Гэта можа быць апошняй мірнай акцыяй
На Пятым Веча на Майдане сабралася некалькі тысяч чалавек, якія падтрымалі зварот да прэзідэнта Украіны аб спыненні перамір'я.
Сямён Сяменчанка на сцэне Майдана
Актывісты са сцэны зачыталі патрабаванні, якія ўжо перадалі ў Адміністрацыю прэзідэнта.
Акрамя спыненні перамір'я яны датычацца ўвядзення ва Украіне ваеннага становішча, забеспячэння ваенных неабходнай зброяй для знішчэння тэрарыстаў, патрабаванне ад краін ЕС і ЗША ўвядзення
3 этапу санкцыяў у дачыненні да Расіі.
Пазней, прапанавалі яшчэ адно патрабаванне — адхіліць ад
перамоўнага працэсу Віктара Медведчука, Нестара Шуфрыча і «іншых
здраднікаў».
«У прэзідэнта вялікі шанец і аргумент перад ЕС паказаць, што ён не ў стане
працягваць мірны план, які заканчваецца ў панядзелак. Калі ён не пачуе патрабаванні, мы будзем яго лічыць здраднікам краіны. Яго чакае лёс Януковіча», — гучала са сцэны. Акрамя таго, камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка, выступаючы са сцэны, распавёў, што ўкраінскія
вайскоўцы знаходзяцца ў жахлівым становішчы, бо сродкі, якія накіраваны ўрадам на іх забеспячэнне, не трапляюць да адрасата.
«Да гэтага часу Мінфін вылучае грошы, накіраваныя на падтрымку прадпрыемстваў,
якія ўжо падпарадкаваныя сепаратыстам. Ва ўладных структурах шмат здраднікаў», — падкрэсліў ён.
Сяменчанка таксама заклікаў не лічыць Данбас праблемным рэгіёнам і не адмаўляцца ад яго.
«Данбас — за Украіну, хоць там ёсць ашуканыя людзі», — сказаў ён.
«Ніякая Еўропа нам не дапаможа. Мы павінны навесці парадак самастойна. Мы
можам спыніць уварванне агрэсара», — адзначыў камандзір.
На наступную нядзелю людзей зноў склікаюць на Веча, а ў аўторак заклікалі прыйсці пад Вярхоўную Раду і патрабаваць ад дэпутатаў прыняцця новага закона аб выбарах.
Як вядома, 27 чэрвеня прэзідэнт Пётр Парашэнка прыняў рашэнне аб працягу «перамір'я» яшчэ на 72 гадзіны.
Нягледзячы на перамір'е, тэрарысты працягваюць весці абстрэл пазіцый сіл АТА пад Славянскім.
27 чэрвеня ў Данецку быў праведзены другі раўнд кансультацый так званай трохбаковай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.
На кансультацыях прысутнічалі прадстаўнікі баевікоў з «ДНР»
і «ЛНР» , Віктар Медведчук, народны дэпутат Нестар
Шуфрыч, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма.
pravda.com.ua