Парашэнка нарэшце павінен спыніць фарс з перамір'ем
Мэта «перамір'я» для Пуціна зразумелая — узмацніць групоўку расійскіх наймітаў цяжкай бронетэхнікай і артылерыяй з Расійскай Федэрацыі.
Пра гэта піша на сваёй старонцы ў Facebook журналіст і ваенны эксперт Юрый Бутусаў.
«Нашы "саюзнікі" з ЗША і Еўрасаюза робяць выгляд, што яны гэтага не заўважаюць. Што ж,
задача трохі ўскладняецца. Але спадзяюся, што прэзідэнт нарэшце спыніць гуляць у гэты фарс. Далейшае бяззубае падаўжэнне "перамір'я" прывядзе да беспакаранага нарошчвання
групоўкі праціўніка. Гэта значыць, што за кошт групоўкі бронетэхнікі і артылерыі яны значна падвысяць устойлівасць сваёй абароны, і павялічаць колькасць дыверсійных груп, якія змогуць цяпер пад
прыкрыццём броні прадпрымаць больш актыўныя дзеянні», — адзначае Бутусаў.
Паводле яго слоў, спроба вымяраць ваенны канфлікт толькі катэгорыямі дыпламатыі — гэта вельмі вузкі і абмежаваны падыход.
«Расійскае ваеннае ўварванне "запэўненнямі ў павазе" не спыніць. Агрэсар павінен
атрымліваць па зубах. Я не супраць, калі Парашэнка падоўжыць перамір'е, я не супраць прыпынення АТА - гэта заўсёды была фігура мовы, а не вайсковая аперацыя. Але я хачу, каб пры гэтым была
створана новая структура ваеннага кіравання, і паліцэйскія аперацыі супраць бандытаў і рэкеціраў са зброяй не спыняліся. Пётр Аляксеевіч, працягвайце казаць пра мір, але пры гэтым пачніце
па-сапраўднаму прымушаць да міру», — заклікае журналіст прэзідэнта.
censor.net.ua