Штаб Бабарыкі стварае партыю «Разам»

Штаб экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітзняволенага Віктара Бабарыкі размясціў яго зварот, дзе гаворка ідзе аб стварэнні палітычнай партыі.

t.me/viktarbabarykaofficial

t.me/viktarbabarykaofficial


«Я ніколі не быў ні ў якой партыі і не меркаваў, што такая форма аб'яднання людзей мае права на існаванне ў XXI стагоддзі.
Але беларусы паказваюць, што я не меў рацыі.
Нам патрэбна партыя. Але партыя не як самамэта, а як найбольш эфектыўны інструмент дасягнення нашай перамогі. Партыя нашай будучыні, заснаванай на праўдзе, дабры і свабодзе.
Яна павінна забяспечыць рашэнне наступных задач:
• паказаць большасць людзей, якія стаміліся жыць у атмасферы хлусні, нянавісці і страху;• аб'яднаць дзеянні разрозненых самастойных ініцыятыў;• забяспечыць працу груп і аб'яднанняў і аднавіць дзейнасць унутры краіны», — заявіў Бабарыка.