У Курапатах павалілі і спрабавалі падпаліць крыжы
Паваленыя крыжы знайшлі ў сярэдзіне ўрочышча.
![kurapaty_8.png kurapaty_8.png](/img/v1/images/kurapaty_8.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра здарэнне распавёў Belsat са спасылкай на трансляцыю ў Facebook на старонцы Змітра Дашкевіча. На відэа бачна, што ў сярэдзіне ўрочышча ляжаць тры крыжы, зваленыя адзін на аднаго. Таксама заўважныя сляды падпалу.
«Мы бачым такія праявы сур’ёзнага супрацьстаяння ў Курапатах. У той час, пакуль адныя прадстаўнікі грамадскасці ўсталёўваюць новыя крыжы, іншыя ўціхую ўначы валяць іх і, больш таго, спрабуюць падпаліць», – кажа Наста Дашкевіч.
У Курапаты прыехала міліцыя, якая будзе высвятляць асобаў, якія здзейснілі акт вандалізму. Таксама ёсць інфармацыя, што ў Курапатах знойдзеныя ўлікі – бутэлька з гаручай вадкасцю. Магчыма, на ёй захаваліся адбіткі пальцаў. Справай мусяць заняцца і крыміналісты.