Урад Беларусі атрымае ў падарунак ад Кітая 150 млн юаней

Сродкі пойдуць на падрыхтоўку і рэалізацыю праекта "Электрыфікацыя тэрыторыі першачарговага засваення Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку".



001032_00000682405.jpg

Таксама грошы будуць выкарыстоўвацца ў іншых праектах тэхніка-эканамічнай дапамогі.
Гэта прадугледжана пагадненнем паміж урадамі дзвюх краін аб тэхніка-эканамічнай дапамозе. Пагадненне было падпісана 27 верасня ў Мінску з мэтай далейшага развіцця дружалюбных адносін і тэхніка-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.

Адзначым, што 150 млн юаней — гэта больш за 24 млн долараў.

БЕЛТА.