МВФ: Кітай выцесніў ЗША з першага месца па памеры эканомікі

ВУП Кітая па парытэце пакупной здольнасці (ППЗ) склаў 17,632 трлн долараў супраць 17,416 трлн долараў у ЗША. Аб гэтым паведаміў МВФ. Такім чынам, кітайская эканоміка ўпершыню апярэдзіла амерыканскую па памеры эканомікі па ППЗ.



china_usa.jpg

Паводле ацэнак МВФ, у наступным годзе адрыў Кітая ад ЗША павялічыцца амаль да трыльёна долараў: яго ВУП па ППЗ складзе 19,23 трлн долараў супраць 18,286 трлн долараў у ЗША.

Пры гэтым ЗША застаюцца бясспрэчным сусветным лідарам па памеры ВУП у бягучых цэнах (16,8 трлн долараў), істотна апярэджваючы Кітай (10,4 трлн долараў).

БЕЛТА