Рэйтынгавае агенцтва S&P прагназуе рэзкі рост коштаў на прадукты ў Расіі
Прычына рэзкага падвышэння коштаў, па меркаванні спецыялістаў, заключаецца ў забароне імпарту сельскагаспадарчай прадукцыі з Захаду.
Па дадзеных аналітыкаў агенцтва, рост цэн будзе паскарацца з набліжэннем зімы. Асноўнай прычынай такой дынамікі будзе недахоп прадуктаў, пастаўка якіх была спыненая.
Як адзначаюць у агенцтве, расійскім кампаніям спатрэбіцца некаторы час для заключэння кантрактаў з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі.
Ужо ў жніўні было зарэгістравана значнае павышэнне коштаў на шэраг прадуктаў харчавання, на якія распаўсюджваецца забарона. На працягу жніўня цэны на мяса і птушку выраслі на 2,5% (у жніўні 2013
— усяго на 0,2%). Рыба падаражэла на 1,4% (у 2013 годзе — на 0,7%). Гэтыя тэндэнцыі захоўваліся і ў верасні.
Паводле рускай службы Бі-Бі-Сі