Вячаслаў Сіўчык вярнуўся ў Беларусь (фота)
Палітэмігранты, натхнёныя вызваленнем некаторых палітвязняў, вяртаюцца на радзіму. Раніцай 15 верасня ў Мінск з Кіева прыехаў Вячаслаў Сіўчык, адзін з лідэраў Руху салідарнасці «Разам».
На пероне яго сустракалі журналісты і паплечнікі. Апошнія на вакзале зрабілі «свята дэмакратыі»: разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі. Аднак, як ні дзіўна, да іх не чапляліся. Не было бачна спартовых мужчынаў у цывільнім, і нават АМАПаўцы, якія патрулююць вакзал, папалілі недзе ўбаку і сышлі.
Губляць часу Сіўчык не збіраецца. Па яго словах, першае, што ён зробіць па вяртанні на радзіму, —заедзе дадому і адновіць сваю сім-картку. А ўжо на 17 верасня запланаваная акцыя Руху салідарнасці «Разам».
Падрабязнасці чытайце пазней на нашым сайце.