У СНД Беларусь самая папулярная сярод расійскіх турыстаў

Паводле інфармацыі расійскага парталу, у 2015 годзе колькасць паездак грамадзянаў Расіі ў Беларусь вырасла на 60 %.



5208555_large.jpg

Паводле travel.ru, расіяне прыязджаюць у нашую краіну на 4–5 дзён і пакідаюць толькі ў гатэлях каля 280–350 долараў.

Рэйтынг складзены на падставе звестак з зарэзерваваных гатэляў у краінах СНД. Пяцёрку самых папулярных краінаў ачольвае Беларусь, на якую прыпадае 37 % усіх паездак. Ва Украіну ездзіць 22 % расіян ад усіх паездак у краіны СНД, у Казахстан – 16 %, Азербайджан – 9 %, Арменію – 7 %.

Паводле інфармацыі расійскага парталу, у 2015 годзе колькасць паездак грамадзянаў Расеі ў Беларусь вырасла на 60 %. Расійскія турысты падарожнічаюць у Беларусь у гэтым годзе ў сярэднім на 4,5 дні і трацяць на пражыванне ў гатэлях 70 долараў на суткі.

Варта адзначыць, што возера Нарач у рэйтынгу самых папулярных курортаў у СНД займае другое месца. У першую пяцёрку самых папулярных курортаў СНД ўвайшлі возера Ісык-Куль (Кыргызстан), Баравое (Казахстан), Набрань (Азербайджан) і Севан (Арменія).