Егіпет. Расстралялі мексіканскіх турыстаў, якіх прынялі за баевікоў

Егіпецкія сілы бяспекі памылкова застрэлілі як мінімум 12 мексіканскіх турыстаў, прыняўшы іх за экстрэмістаў. Яшчэ 10 чалавек — мексіканцаў і егіпцян — атрымалі раненні.



4087360.jpg

Фота © Архіў AP Photo/Amr Nabil

Трагічны інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ў раёне Эль-Вахат у Заходняй пустыні, дзе спецслужбы праводзілі антытэрарыстычную аперацыю, пераследуючы баевікоў, звязаных з групоўкай "Ісламская дзяржава", паведамляе euronews.com

Памылкова былі абстраляныя чатыры джыпы, у якіх, як высветлілася пазней, была група турыстаў з Мексікі.

Турыстычная група, што трапіла пад абстрэл, знаходзілася ў забароненай зоне без адпаведнага дазволу. Пра гэта, заявіла афіцыйны прадстаўнік міністэрства турызму Егіпта Раша аль-Азайзі, перадае ТАСС. "Паводле папярэдняй інфармацыі, група мексіканскіх турыстаў знаходзілася ў закрытай зоне, доступ да якой цалкам забаронены", — адзначыла аль-Азайзі. Акрамя таго, па яе словах, машыны, на якіх  рухалі турысты, не былі зарэгістраваныя і не мелі ліцэнзій, неабходных для арганізацыі падобных сафары-тураў. "Больш за тое, ніхто не паведамляў загадзя пра самую паездку і маршруты турыстычнай групы", — сказала прадстаўнік Мінтурызму.

У мексіканскім МЗС пацвердзілі гібель двух грамадзян краіны. Прэзідэнт краіны Энрыке Пенья Ньета на сваёй старонцы ў Twitter асудзіў гэтую атаку і запатрабаваў правядзення ўважлівага расследавання.