Выбарчая цэнзура

«Маладзечанская газета» «прапанавала» адцэнзураваць праграму кандыдата, абы чаго не выйшла, паведамляе Радыё Рацыя.

7687989789.jpg

Галоўны рэдактар «Маладзечанскай газеты» Віталій Крупянькоў «прапанаваў» кандыдату ў дэпутаты Валянціну Цішко прыбраць першы сказ праграмы Руху «За Свабоду», дзе гаворыцца пра адсутнасць дэмакратыі і свабодных выбараў у Беларусі.
Каб выбарцы маглі азнаёміцца з астатнімі пунктамі праграмы Руху «За Свабоду», кандыдат Валянцін Цішко пайшоў на кампраміс з выданнем і прыняў праўкі:
— Рэдактар «Маладзечанскай газеты» папрасіў прыбраць з маёй праграмы словы аб тым, што на сёння ў Беларусі няма дэмакратычных выбараў. Пагадзіўся з гэтым для таго, каб хоць нейкая праграма выйшла ў друк. Хутчэй ха ўсё, я так думаю, што тут не ўказ зверху, як было ў некаторых кандыдатаў у дэпутаты, выступы якіх знялі з-за слоў «Лукашэнка і імпічмент». Тут, хутчэй за ўсё, чалавек перастрахоўваецца, бо калі што — па шапцы атрымае ён.
Публікацыя праграмы Руху «За Свабоду» і кандыдата ў дэпутаты Валянціна Цішко ў «Маладзечанскай газеце» запланаваная на сераду 30 кастрычніка. Заснавальнікамі выдання з’яўляюцца Маладзечанскi раённы выканаўчы камiтэт і Маладзечанскi раённы Савет дэпутатаў.