За пяць дзён намер уступіць у партыю Віктара Бабарыкі выказалі 5000 чалавек

«Сябры, столькі беларусаў выказалі жаданне далучыцца да партыі «Разам» і зрабілі першы крок — падалі заяўку на сайце», — гаворыцца з гэтай нагоды ў тэлеграм-канале палітыка.

Віктар і Эдуард Бабарыкі

Віктар і Эдуард Бабарыкі

5000 за пяць дзён — менавіта столькі заявак пададзена на ўступленне ў партыю «Разам» Віктара Бабарыкі. Сам лідар ініцыятывы зараз знаходзіцца за кратамі, яму пагражае доўгі тэрмін зняволення. На наступным тыдні судовы працэс над былым кандыдатам у прэзідэнты будзе працягнуты. У няволі таксама знаходзіцца і сын палітыка Эдуард Бабарыка.

200287500092_41468.jpg

Штаб экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкіабвясціў аб запуску кампаніі па стварэнні партыі «Разам» 29 сакавіка. Устаноўчы з'езд партыі запланаваны на травень.
Мэта партыі — аб'яднанне разрозненых ініцыятыў, змяненне заканадаўства (у прыватнасці, «Закона аб масавых мерапрыемствах» і Выбарчага кодэкса), развіццё сеткі рэгіянальных актывістаў, падтрымка незалежных СМІ, вызваленне палітвязняў. Партыя «Разам» разлічвае на вылучэнне сваіх кандыдатаў на мясцовых выбарах у гэтым годзе.