Дачка лыжніка Сяргей Далідовіча стала чэмпіёнкай Польшчы. Летась сям'я з'ехала з Беларусі праз «палітыку»
Дачка лепшага лыжніка ў гісторыі незалежнай Беларусі Сяргея Далідовіча стала чэмпіёнкай Польшчы. Дар'я Далідовіч раней таксама была лыжніцай, але пасля эміграцыі перайшла ў біятлон і вось цяпер выйграла польскае першынство сярод юніёраў.
![310208547_1056742555024922_7213103290350111122_n.jpg 310208547_1056742555024922_7213103290350111122_n.jpg](/img/v1/images/310208547_1056742555024922_7213103290350111122_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра чэмпіёнскі поспех дачкі Сяргей Далідовічпаведаміў у фэйсбуку.
У Беларусі Дар'я Далідовіч таксама была паспяховай і падавала надзеі. Але чыноўнікі пасля падзей 2020 года адхілілі яе ад спаборніцтваў разам з іншай лыжніцай Святланай Андрыюк.
Андрыюк тады заявіла, што прадстаўнікі лыжнай федэрацыі абвінавацілі яе ў тым, што яна — прыхільніца апазіцыі. Прычынай адхілення 17-гадовай Дарʼі Далідовіч стала грамадзянская пазіцыя яе бацькі і трэнера Сяргея Далідовіча.
![bc5c0000_0aff_0242_9f90_08d9d5ee1ea4_tv_w408_r1_1.jpg bc5c0000_0aff_0242_9f90_08d9d5ee1ea4_tv_w408_r1_1.jpg](/img/v1/images/bc5c0000_0aff_0242_9f90_08d9d5ee1ea4_tv_w408_r1_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сам Сяргей Далідовіч у мінулым годзе звольніўся з нацыянальнага трэнерскага цэнтру, зведаў ціск за сваю грамадзянскую пазіцыю і сітуацыю ў беларускім спорце.
Сяргей Далідовіч
удзельнічаў у пратэстах, неаднаразова выказваўся супраць гвалту, падпісаў ліст
за сумленныя выбары, абараняў нацыянальную сімволіку і падтрымліваў
палітвязняў. З таго часу ў яго ўзніклі сталыя праблемы з доступам да
спаборніцтваў.
Беларускі спорт пасля пачатку вайны ва Украіне апынуўся амаль у татальнай міжнароднай ізаляцыі. Шмат нязгодных з палітыкай Лукашэнкі спартсменаў з'ехала з Беларусі.
Акрамя Дар'і Далідовіч, у Польшчы зараз паспяхова працягваюць карьеру лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская і лучніца Карына Казловіч.
![Уцёкі. Тое, чаго баяцца беларускія спартыўныя чыноўнікі, ужо пачалося Тое, чаго баяцца беларускія спартыўныя чыноўнікі, ужо пачалося](/img/v1/images/1__7__4.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)