У Маскве падчас матчу затрымалі заўзятараў з бел-чырвона-белым сцягам
У Маскве на стадыёне «Лужнікі» паліцыя затрымала двух актывістаў падчас матчу па пляжным футболе Беларусь — Швейцарыя за тое, што яны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг.
![Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота](/img/v1/images/80050114_b76d_46b5_9da4_dea3a8922fac_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота
Актывістам інкрымінуюць выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі на спартовым мерапрыемстве. Іх даставілі ў аддзел паліцыі, які наглядае за парадкам у алімпійскім комплексе «Лужнікі», паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на расійскі рэсурс «ОВД-Инфо».
На затрыманых заўзятараў склалі пратакол аб парушэнні правілаў паводзінаў гледачоў пры правядзенні афіцыйных спартыўных спаборніцтваў. Заўтра адбудзецца суд.