У Лідзе затрымалі жонку былога падпалкоўніка міліцыі, які распавёў пра гвалт сілавікоў пасля выбараў (абноўлена)
Пра затрыманне жонкі Юрыя Махнача паведамляе тэлеграм-канал lida_grab_court.
![photo_2021_08_23_15_51_55.jpg photo_2021_08_23_15_51_55.jpg](/img/v1/images/photo_2021_08_23_15_51_55.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Юрый Махнач — былы падпалкоўнік міліцыі з Ліды, камандзір роты ППС Лідскага РАУС. Пасля выбараў ён запісаў свой зварот да сілавікоў, дзе расказаў пра тое, як рыхтавалі праваахоўнікаў да выбараў, хто аддаваў загады аб жорсткіх разгонах, а таксама пра збіццё людзей у Лідзе. Юрый Махнач звольніўся 19 жніўня 2020 года.
Абноўлена: Вольгу Махнач ужо адпусцілі, яна дома. Юрый Махнач вымушана пакінуў Беларусь 9 месяцаў таму.