Абама гатовы змагацца з «Ісламскай дзяржавай» у Сірыі
Прэзідэнт ЗША Барак Абама распавёў аб плане барацьбы з баявікамі з «Ісламскай дзяржавы» у Сірыі і Іраку.
У сваім тэлезвароце да амерыканцаў ён паабяцаў, што тыя, хто пагражаюць Амерыцы, «нідзе не змогуць знайсці сховішча».
ІД кантралюе значную частку Сірыі і Іраку, дзе мае намер стварыць халіфат.
Стратэгія Абамы супраць ІД
«Мы будзем пераследваць тэрарыстаў, якія пагражаюць краіне, дзе б яны ні былі. Гэта азначае, што я без ваганняў пачну дзеянні супраць «Ісламскай дзяржавы»
у Сірыі і Іраку», — заявіў Абама ў прамове перад гадавінай трагедыі
11 верасня.
Амерыканскі прэзідэнт прадставіў асноўныя пазіцыі свайго плана па барацьбе з джыхадзістамі.
Ён абвясціў аб накіраванні 475 амерыканскіх вайскоўцаў у Ірак, аднак адзначыў, што яны не будуць браць непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях, а кансультаваць і навучаць мясцовых
вайскоўцаў.
«Мы не будзем уцягнутыя ў іншую наземную вайну», — заявіў
Абама, дадаўшы, што ЗША не будуць дзейнічаць самастойна, а збяруць шырокую кааліцыю для барацьбы з «тэрарыстычнай пагрозай».
ЗША працягнуць сістэматычна наносіць авіяўдары па пазіцыях баевікоў не толькі ў Іраку, але і ў Сірыі, а таксама акажуць падтрымку сірыйскай апазіцыі, якая змагаецца з «Ісламскай
дзяржавай».
«У барацьбе мы не можам спадзявацца на рэжым Асада, які тэрарызуе сваіх людзей: рэжым, які ніколі не верне легітымнасьць, якую ён страціў», — сказаў прэзідэнт ЗША.
ЗША ўжо нанеслі больш за 150 авіяўдараў супраць ісламістаў у Іраку і забяспечылі зброяй іракскія і курдскія войскі.
Прэзідэнт ЗША адзначыў, што сам мае паўнамоцтвы пачаць барацьбу супраць «Ісламскай дзяржавы», аднак усё ж лепш было б атрымаць падтрымку Кангрэса ў гэтым
пытанні.
Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры знаходзіцца на Блізкім Усходзе, дзе спрабуе стварыць кааліцыю супраць ІД.
Спадар Кэры ў сераду наведаў Ірак, дзе адзначыў планы новай улады прыцягнуць больш сунітаў ва ўрад і ўмацаваць адносіны з курдамі.
bbc.co.uk