Балівія. Тэрытарыяльныя прэтэнзіі да Чылі
Урад Балівіі звярнуўся ў міжнародны суд у Гаагу з іскам да Чылі. Ла-Пас патрабуе пад Санцьяга вярнуць 400 кіламетраў узбярэжжа Ціхага Акіяна, якія перайшлі да Чылі ў выніку вайны ў 1879 годзе. Па словах балівійскага МЗС, гаагскі суд «павінен выканаць гістарычную місію, каб Балівія зноў стала марской дзяржавай».
Тэрытоpыя Балівіі, Чылі і Перу да Андскай вайны
Паводле разлікаў балівійскіх эканамістаў, ужо сам факт наяўнасці партоў мог бы ўзняць нацыянальны ВУП на 1,5 працэнта. Адной з прычын, каб судзіцца з Чылі, па словах прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса, стала нядаўняя гісторыя: «Хлопчык шасці або сямі гадоў падыходзіць да мяне і кажа: «Эва, вярні нам мора!» Што гэта паказвае? Хлопчыкі і старыя выдатна памятаюць, што Балівія нарадзілася з выхадам да мора, да Ціхага акіяну; дзяўчынкі і сталыя жанчыны выдатна памятаюць, што ёсць гістарычны абавязак; падлеткі, студэнты, інтэлігенты, спецыялісты — увесь балівійскі народ адзіны ў тым, каб вярнуцца да мора ва ўмовах суверэнітэту».
Паводле іспанскай прэсы