Беларусь уключана ў парадак дня пасяджэння Еўрапейскай Рады ў чацвер

Сітуацыя на мяжы Еўрасаюза і Беларусі стала адным з пунктаў парадку дня пасяджэння Еўрапейскай Рады, якое запланавана на чацвер, паведамляе прэс-служба Рады.

europe_1395916_1280.jpg


«Лідары ЕС абмяркуюць падзеі, звязаныя з COVID-19, крызісным менеджментам і ўстойлівасцю, коштамі энерганосьбітаў, бяспекай і абаронай, вонкавымі аспектамі міграцыі і сітуацыяй у Беларусі», — адзначылі ў Еўрарадзе, піша REFORM.by.

На парадку дня таксама заяўлена Украіна і адносіны з Афрыканскім саюзам.

У саміце 16 снежня возьмуць удзел 27 лідараў краін ЕС.

Нагадаем, учора ЕС папярэдзіў аб новых санкцыях супраць рэжыму ў Мінску пасля прысуду па «справе Ціханоўскага». «Улічваючы ўсё больш сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў Беларусі, ЕС па-ранейшаму гатовы разглядаць далейшыя санкцыі ў адпаведнасці са стратэгіяй, ухваленай Радай ЕС 12 кастрычніка 2020 года», — гаварылася ў заяве, апублікаванай Еўрапейскай замежнапалітычнай службай.