Big Mac перастаў належаць толькі сетцы McDonald’s

Еўразвяз пазбавіў сетку рэстаранаў хуткага харчаваньня McDonald’s эксклюзіўнага права на гандлёвую марку Big Mac. Цяпер іншыя кампаніі могуць прадаваць тавары (у тым ліку і бургеры) з такой назвай на тэрыторыі Еўразвязу, піша Радыё Свабода

33daf95a_10a0_4472_a57f_5e4b8e995456_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.jpg

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на рашэнне Бюро інтэлектуальнай уласнасці Еўразвязу.
Згодна з рашэннем, амерыканская сетка не падала доказаў выкарыстання маркі Big Mac на тэрыторыі ЕЗ на працягу пяці гадоў да 2017 году, калі пачалася афіцыйная спрэчка McDonald’s з ірландскай сеткай хуткага харчавання Supermac’s. Юрысты амерыканскай кампаніі заяўлялі, што спажыўцы будуць блытаць слова Supermac з Big Mac’ам. Пасля рашэння рэгулятара Supermac’s змогуць адкрыць свае рэстараны ў Вялікабрытаніі.
Big Mac, прыдуманы ў ЗША ў 1967 годзе, належыць да найбольш характэрных прадуктаў сеткі McDonald’s. Big Mac складаецца з булачкі, разрэзанай на тры часткі, дзвюх катлет з ялавічыны вагою прыблізна 50 грамаў кожная, аднаго маленькага кавалачка сыру, двух кавалачкаў марынаванага агурка, цыбулі, салаты і падліўкі Big Mac.