ЦВК прызнала вынікі выбараў несапраўднымі
На жаль,такое рашэнне прыняло не ведамства Лідзіі Ярмошынай, а ЦВК Кыргызстана

Фота 24.kg. Разбітая брама «Белага дому»
Цэнтральная выбарчая камісія Кыргызстана прызнала несапраўднымі вынікі парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведамляе партал 24.kg са спасылкай на члена камісіі Гульнару Джурабаеву. Яна таксама паведаміла, што камісія разглядае пытанне аб самароспуску.
— Я лічу, што гэтай выбарчай кампаніяй мы дыскрэдытавалі сябе, і таму самым лепшым і правільным у гэтым выпадку будзе рашэнне аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў — заявіла Джурабаева.