ЦВК апрацавала 65,15% пратаколаў: блок Парашэнкі адстае ад партыі Яцанюка
Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 65,15% электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій.
Па дадзеных ЦВК, партыя «Народны фронт» на пазачарговых парламенцкіх выбарах набірае 21,67%, партыя «Блок Пятра Парашэнкі» — 21,4%, «Аб’яднанне «Самапоміч» — 11,13%, «Апазіцыйны блок» — 9,88%, «Радыкальная партыя» Алега Ляшко — 7,37%, «Батьківщіна» Юліі Цімашэнка — 5,66%.
Увогуле палічана 9 млн 762 тыс. 175 галасоў выбаршчыкаў.
«Народны фронт» у параўнанні з дадзенымі апрацоўкі 63% пратаколаў павялічыў адрыў ад партыі Парашэнка на 0,8 працэнта. Вынікі астатніх прахадных партый знізіліся на адну-тры дзесятых працэнта.
ВА «Свабода» застаецца лідэрам сярод «непрахаднікоў», дэманструючы паказчык у 4,69%.