Парашэнка фарміруе кааліцыю ў парламенце, вядзе перамовы з "Народным Фронтам"

Партыя "Народны Фронт" гатова быць базай для фарміравання кааліцыі з дэмакратычных палітсілаў, якія прайшлі ў парламент. Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Украіны, кандыдат у народныя дэпутаты ад "Народнага Фронту" Павел Пятрэнка.



158.jpg

Па стане на раніцу 28 Кастрычніка Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 84,02 % электронных пратаколаў участковых выбарчых камісій на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду Украіны.

Па дадзеных ЦВК, партыя "Народны фронт" на пазачарговых парламенцкіх выбарах набірае 22,02 %, партыя "Блок Пятра Парашэнкі" — 21,66 %, "Аб'яднанне "Самадапамога" — 10,95 %, "Апазіцыйны блок" — 9,47 %, Радыкальная партыя - 7,46%, "Бацькаўшчына" - 5,7%.

У "Свабоды" пакуль 4,68 % галасоў, гэта недастаткова, каб патрапіць у парламент. Астатнія партыі таксама яшчэ не пераадолелі бар'ер у 5 %.

Тым часам ужо ідуць перамовы па стварэнні кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе. Прэс-служба прэзідэнта Украіны паведамляла, што Пётр Парашэнка займаецца "фарміраваннем магутнай дэмакратычнай кааліцыі ў парламенце".

Для гэтага кіраўнік Украіны правёў у панядзелак сустрэчу з лідэрам "Народнага Фронту", прэм'ерам Арсеніем Яцанюком і лідэрам "Самопомочи" Андрэем Садовым.

Партыя "Народны Фронт" гатова быць базай для фарміравання кааліцыі з дэмакратычных палітсілаў, якія прайшлі ў парламент. Пра гэта заявіў міністр юстыцыі Украіны, кандыдат у народныя дэпутаты ад "Народнага Фронту" Павел Пятрэнка, выступаючы ў праграме "Свабода слова" на ICTV.

"Ні адна з палітсілаў, якія прайшлі ў Раду, не маюць права зацягваць стварэнне кааліцыі ... Мы гатовыя выступіць базай для таго, каб сфармаваць кааліцыю, і ў яе павінны ўвайсці ўсе дэмакратычныя партыі, якія прайшлі ў Раду", — сказаў ён.

Партыя "Бацькаўшчына" чакае асабістага запрашэння ў кааліцыю.

УНІАН