Фінляндыя і Швецыя падпісалі пратаколы аб уступленні ў NATO
Кіраўнікі МЗС Швецыі і Фінляндыі Пека Хаавіста і Ан Ліндэ ў штаб-кватэры NATO падпісалі пратаколы аб уступленні ў альянс. Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг абвясціў аб запуску працэсу ратыфікацыі членства абедзвюх краін.
![46c30000_0aff_0242_624d_08d9949430da_cx0_cy10_cw0_w408_r1_s.webp 46c30000_0aff_0242_624d_08d9949430da_cx0_cy10_cw0_w408_r1_s.webp](/img/v1/images/46c30000_0aff_0242_624d_08d9949430da_cx0_cy10_cw0_w408_r1_s.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Подпісы пад дакументам таксама паставілі паслы 30 краін NATO. «Сёння мы афіцыйна падпісваем пратакол аб уступленні і запускаем
працэдуру ратыфікацыі. Дзверы NATO адкрытыя для ўсіх еўрапейскіх дэмакратый.
Гэта добры дзень для Фінляндыі і Швецыі і NATO, мы станем мацней з 32
краінамі-членамі»,— сказаў Столтэнберг.
Фінляндыя і Швецыя стануць сябрамі альянса на фоне вайны ва Украіне. Уласна, менавіта расійская агрэсія і спарадзіла імкненне дзвюх дзяржаў у ваенны блок.