Фінляндыя замарозіла актывы расійскіх і беларускіх фірм на 82 млн еўра
Сярод заблакаванага — амаль 900 грузавых вагонаў, якія належаць расійскім кампаніям. Арышт адбыўся у выніку санкцый Еўрапейскага Саюза.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на звесткі фінскага дзяржаўнага чыгуначнага аператара VR і ліст «Расійскіх чыгунак», піша АФН.
Як вынікае з ліста РЧ ад 6 чэрвеня, праз уведзеныя ў красавіку санкцыі ЕС на пастаўку расійскага вугалю, 865 чыгуначных вагонаў з Расіі былі арыштаваныя судовымі прыставамі.
Прэс-сакратар VR Тайна Куйтунен пацвердзіла, што ў цяперашні час у Фінляндыі знаходзяцца каля 800 адзінак падсанкцыйных (грузавых) вагонаў.
У цэлым, фінскія судовыя прыставы паведамілі агенцтву Reuters, што замарозілі актывы некалькіх дзясяткаў расійскіх і беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, уключаючы транспартныя фірмы, на суму не менш за 82 мільёны еўра ў адпаведнасці з санкцыямі ЕС.