
Адзначаецца, што еўрапейская арганізацыя адрэагавала на рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта і Міжнароднай федэрацыі настольнага тэніса. Таксама яна спасылаецца на нядаўняе апытанне, праведзенае сярод усіх еўрапейскіх клубаў, якія ўдзельнічаюць у еўракубках. Амаль усе яны не хочуць гуляць у Беларусі і Расіі, а некаторыя не жадаюць удзельнічаць у турнірах, калі там будуць каманды са згаданых краін.
Міжнародны алімпійскі камітэт даў рэкамендацыю спартыўным федэрацыям не дапускаць да турніраў спартсменаў з Беларусі і Расіі неўзабаве пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны (некаторыя з іх у выніку дазволілі выступы беларусам і расіянам у нейтральным статусе).