Францыя. 13 загінулых у выніку паводкі на Блакітным беразе

Па меншай меры 13 чалавек загінулі і 6 зніклі без вестак у дэпартаменце Прыморскія Альпы на паўднёвым усходзе Францыі ў ноч на нядзелю ў выніку паводкі, выкліканай праліўнымі дажджамі.



151004083332_france_floods_cannes_624x351_reuters_nocredit.jpg

Колькасць ахвяр можа яшчэ ўзрасці, бо некаторыя раёны пакуль застаюцца цяжкадаступнымі для ратавальнікаў, адзначае euronews.com.

За два дні на Блакітным беразе выпала месячная норма ападкаў для кастрычніка. Стыхія затапіла вуліцы Ніцы, Анціба, Кан і іх прыгарадаў. Некалькі рэк выйшлі з берагоў, патокі вады змывалі ў моры аўтамабілі.

У камуне Біёт у выніку затаплення дома састарэлых загінулі тры чалавекі. Яшчэ адзін чалавек патануў на вуліцы ў Канах. Як мяркуецца, пяць чалавек загінулі ў сваіх машынах, калі яны затрымаліся ў затопленым тунэлі. Моцная паводка на Блакітным беразе пачалося пасля выхаду з берагоў ракі Брагі. Па прагнозах сіноптыкаў, цыклон рухаецца ў бок ўзбярэжжа Італіі, паведамляе  tsn.ua

Апоўзні парушылі рух па чыгунцы і аўтамагістралі А8, якія праходзяць уздоўж Блакітнага берага. Будынак канскага вакзала затоплены.