Францыя. Незвычайныя прыгоды вярблюда прэзідэнта

Як вядома, калі 2 лютага Франсуа Аланд пабываў у малійскім Цімбукту, які толькі вызвалілі ад ісламістаў французскія войскі. Там удзячныя тубыльцы падарылі яму жывога вярблюда. Прэзідэнт падзякаваў за падарунак і пажартаваў, што «будзе выкарыстоўваць яго як транспартны сродак па меры магчымасці».



novosti_v_fotografiyah_11_6.jpg

Аднак хутка стала вядома, што французскі клімат не вельмі падабаецца вярблюдам. Тады было прынята рашэнне падараваць таго самага вярблюда малійскаму селяніну, поле якога сапсавалі французскай ваеннай тэхнікай. Аднак пакуль таго селяніна шукалі, падарунак скралі. Прычым не выключаюць, што зрабілі гэта не звычайныя злодзеі, а тыя ж самыя ісламісты. Між тым, шмат французскіх блогераў лічаць, што вярблюд сам збег. Бо Франсуа Аланд, аддаўшы жывёлу селяніну, фактычна прыгаварыў яе пажыццёва да цяжкай працы.

Паводле французскай прэсы