Украіна. Чаму Дэпардзье не стаў украінцам

Эпапея з расійскім грамадзянствам Жэрара Дэпардзье атрымала ва Украіне свае незвычайныя водгукі. Шмат хто не можа зразумець, чаму акцёр не папрасіў украінскае грамадзянства.



917230714.jpg

Раней ён часта выказваў сімпатыі на адрас Украіны — падтрымаў аранжавую рэвалюцыю, намагаўся інвеставаць у вінную вытворчасць у Крыме і г.д. Улада абвінаваціла ў гэтым Юшчанку, які, быццам, не даў французу тое, чаго ён хацеў. Апазіцыя, у сваю чаргу, кажа, што акцёр перапужаўся аўтарытарнага рэжыму Януковіча, які дазваляе спецслужбам іншых краін працаваць ва Украіне. Так, нядаўна ФСБ выкрала ў Кіеве расійскага апазіцыянера, які праходзіў па справе вулічных беспарадкаў. Між тым, самыя радыкальныя апазіцыянеры з партыі «Свабода» заклікалі ўкраінцаў байкатаваць фільмы з удзелам «маскаля» Жэрара Дэпардзье. Аднак праблема выяўляецца больш маштабнай: аказваецца, за 21 год украінскай незалежнасці ўкраінскае грамадзянства атрымлівалі толькі футбалісты і бізнэсмэны.

Паводле ўкраінскай прэсы