Галандыя апублікуе даклад пра катастрофу рэйса MH17 13 кастрычніка
Рада па бяспецы на транспарце Нідэрландаў апублікуе канчатковы даклад аб прычынах гібелі малайзійскага «Боінга» над усходняй Украінай 13 кастрычніка.
Перад гэтым сваякі пасажыраў і экіпажа рэйса MH17 будуць праінфармаваныя пра змест даклада ў ходзе закрытай сустрэчы.
«Боінг-777» Malaysia Airlines, які выконваў рэйс МН17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, 17 ліпеня 2014 г. быў збіты над тэрыторыяй усходняй Украіны, якая знаходзілася пад кантролем
прарасійскіх узброеных фарміраванняў; загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.
Расследаванне паралельна вядуць дзве групы. Высвятленнем прычын катастрофы займаецца Рада па бяспецы на транспарце Нідэрландаў. Крымінальная расследаванне вядзе міжнародная следчая група, у
склад якой уваходзяць эксперты з Аўстраліі, Бельгіі, Галандыі, Малайзіі і Украіны.
У выпушчаным у чацвер прэс-рэлізе Рады па бяспецы на транспарце Нідэрландаў гаворыцца, што пра тое, дзе і як менавіта 13 кастрычніка адбудзецца знаёмства журналістаў і шырокай публікі з дакладам
аб гібелі рэйса MH17, будзе абвешчана дадаткова.
Адразу ж пасля катастрофы з'явілася версія пра тое, што рэйс МН17 быў збіты пры дапамозе зенітна-ракетнай сістэмы «Бук», якая прыбыла з Расіі.
Масква адмаўляе сваю датычнасць да гэтай трагедыі, высоўваючы розныя версіі аб віне ўкраінскіх вайскоўцаў.
Паводле "Нашай Нівы"