Французскага дэпутата пазбавяць пасады ў ПАРЕ за паездку ў Крым

Бюро Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы разгледзіць дзеянні кіраўніка камітэта ў пытаннях міграцыі Цьеры Марыяні на найбліжэйшым пасяджэнні. Яно адбудзецца ў панядзелак у Парыжы, і, магчыма, выкажацца за яго адстаўку



549560_w_300.jpg

У парадку дня Бюро Парламенцкай асамблеі на разгляд вынесена пытанне аб рэакцыі гэтага органа на паездку шэрагу французскіх парламентарыяў у Крым.
У распараджэнні СМІ таксама апынулася копія перапіскі кіраўніка ўкраінскай дэлегацыі Уладзіміра Ар’ева ды іншых дэпутатаў ПАРЕ ад Украіны, а таксама Цьеры Марыяні і прэзідэнта ПАРЕ Ан Брасер.
Ар’еў, прынамсі, нагадвае, што Марыяні і ягоныя калегі паехалі ў акупаваны Крым без узгаднення з Украінай, незаконна перасякаючы ўкраінскую мяжу, тым самым парушыўшы шэраг пастаноў ПАРЕ, прынятых у 2014-2015 гг.
У сумесным лісце дэпутатаў у адрас Марыяні гаворыцца, што ягоныя дзеянні сведчаць аб "грубым парушэнні міжнародных нормаў, кодэкса паводзін дэпутатаў ПАРЕ, а таксама непавазе да пастаноў ПАРЕ і галоўных прынцыпаў Асамблеі". На падставе гэтага, украінскі бок просіць, каб на чарговым пасяджэнні камітэта была прынятая пастанова аб адстаўцы ягонага кіраўніка.
У сваю чаргу, Цьеры Марыяні адказаў на адзін з лістоў пратэсту ў свой адрас, адпраўлены прэзідэнтам ПАРЕ Ан Брасер. Ён заявіў, што мяркуе сваім неад'емным правам паездку ў Крым, бо "кіруецца прынцыпам свабоды перамяшчэння".
Раней паведамлялася, што група французскіх дэпутатаў наведвала паўвыспу без узгаднення з украінскімі ўладамі.
Паводле "Европейской правды"