Як абараніць аэрапорт ад патэнцыйнага праціўніка
У Эстоніі ўсяго за суткі мабільная гатоўнасць рэзервістаў
склала 88 працэнтаў.

Асабісты склад падраздзяленняў рэзервістаў, скліканых на пазачарговыя зборы, укамплектаваны на 88 адсоткаў. Цікава, што ў гэты раз рэзервістам паведамілі аб правядзенні пазачарговых збораў усяго за за суткі да іх пачатку.
Падчас вучэнняў "Паўночная зорка 2016" у гэту суботу і нядзелю Кайтселійт (дабраахвотнае ваенізаванае фарміраванне ў Эстоніі, якое існуе нароўні з узброенымі сіламі Эстоніі) адпрацоўвае сітуацыю, пры якой фармаванне павінна хутка адрэагаваць на заклік Талінскага аэрапорта і паліцыі для забеспячэння бяспекі і абароны аэрапорта ад патэнцыйнага праціўніка.
Ведаеце чаму? Таму
што ўварванне СССР у Чэхаславакію ў 1968 годзе пачалося з таго, што ў аэрапорт
Прагі прыляцеў пад відам грамадзянскага, які церпіць бедства, самалёт з
дэсантнікамі на борце. Вераломства
заўсёды было адметнай рысай савецкай і расійскай арміі. Дэсантнікі
захапілі дыспетчарскую вежу аэрапорта і блакавалі асноўныя аб'екты аэрадрома,
куды сталі прызямляцца савецкія Ан-12 з войскамі і баявой тэхнікай.