Кітай: мюзікл супраць варожай прапаганды

Кітайскія ўлады арыгінальна адрэагавалі на шматлікія заявы Захаду пра генацыд уйгураў. Калі верыць заходнім СМІ, Пекін разгарнуў у правінцыі Сіньцзян маштабную кампанію па асіміляцыі уйгураў, якім у спецыяльных «цэнтрах перавыхавання» гвалтоўна навязваць кітайскую ідэнтычнасць.

Кадры «China Central Television» (CCTV)

Кадры «China Central Television» (CCTV)


Адказам Кітаю на спробы ўзняць уйгурскае пытанне стаў выхад на экраны мясцовых кінатэатраў мюзікла «Крылы песень». Яго героі — музыкі з Сіньцзяна, — вырашаюць вярнуцца на радзіму ў пошуках музы. Блукаючы па краі, яны знаёмяцца з мясцовымі этнічнымі кланамі — таджыкамі, уйгурамі, казахамі і гэтак далей. Усе тыя этнасы добра жывуць, не ведаючы ні пра якія «цэнтры перавыхавання».
Заходнія крытыкі пішуць, што занадта вялікая колькасць пазітыўных сцэн выклікае адчуванне фальшыўкі. А вось пекінская афіцыйная прэса, наадварот, прагназуе «Крылам песень» лёс «La La Land» — амерыканскага мюзікла, які пару гадоў таму атрымаў «Оскара» за найлепшую стужку.