Лідар партыі “Удар” Віталі Клічко звярнуўся да ўкраінскага народу з віншаваннямі (відэа)
Відэа размешчана ў акаўнце палітыка ў “Фейсбуку”. Віталі Клічко перакананы, што ў наступным годзе Украіна стане свабоднай, дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавай.
— Украінцы даказалі, што гатовыя змагацца за свае правы. Наш народ выявіў дух і прагненне свабоды. 2014 год мае стаць годам вырашальным, калі мы зменім гэтую ўладу, якая не дае краіне развівацца, калі Україна стане сучаснай еўрапейскай краінай. Мы даказалі — нам гэта пад сілу. Жадаю мудрасці, вытрымкі, міру, перамогаў, а вашым сем’ям — дабрабыту і цяпла.
На Майдане Незалежнасці ў Кіеве адбудзецца святкаванне Новага году. «Замест таго, каб глядзець сумнае і хлуслівае навагодняе віншаванне Януковіча — выходзьце на Майдан. Шчырасць, адкрытасць, выдатную энергетыку, неверагодны драйв, дух яднання і братэрства — гарантуем!» — паведамілі арганізатары Еўрамайдану ў сацыяльных сетках.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя