На Майдане ўжо 10 тысяч: людзі ідуць, нягледзячы на рашэнне апазіцыі не збірацца
Нягледзячы на рашэнне апазыцыі не склікаць Народнае веча да калядных святаў, на майдан Незалежнасці ў Кіеве ўсё адно прыходзяць людзі.
![jak_na_robotu.jpg jak_na_robotu.jpg](/img/v1/news/full/jak_na_robotu.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паводле дадзеных з веб-камераў, усталяваных у цэнтры сталіцы, на Майдане і прылеглых вуліцах цяпер каля 10 тысяч чалавек.
Паводле паведамленняў у сацсетках, са сцэны зачыталі традыцыйную малітву, на Майдане грае музыка, выступаюць людзі.
Напярэдадні адзін з камендантаў Еўрамайдану, народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Андрэй Парубій заявіў, што ў гэтую нядзелю Народнае веча не будуць склікаць, бо «многія
людзі знаходзяцца па дамах, рыхтуюцца да свята Нараджэння Хрыстовага».