Ва Украіне зрынулі чарговы помнік Леніну

Сёння раніцай, 6 студзеня, у міліцыю патэлефанаваў дырэктар адной са школ Бярдзічава, што ў Жытомірскай вобласці.



lenin6.jpg

Ён паведаміў, што на тэрыторыі навучальнай установы невядомыя павалілі з пастамента помнік Леніну.
Работнікі міліцыі высветлілі, што статую зрынулі з дапамогай вяроўкі.
Нагадаем, што некалькі дзён таму быў пашкоджаны помнік у Адэскай вобласці.
unian.ua