Расійскі сатырык Задорнаў абазваў Майдан «еўрахахламі»
Гумарыст у зняважлівай форме выказаўся пра падзеі ва Украіне.
«Еўрахахлы гэтак званыя… яны нас абвінавачваюць, што Расія робіць Украіну калоніяй. Якая калонія можа быць з краіны, якая нічога не выпускае?» — разважае
Міхаіл Задорнаў у эфіры расійскага «Радыё Нефармат».
Ён называе ўсе ўкраінскія тавары няякаснымі: «У мяне ёсць пенка для галення — украінская, ёю нават галіцца нельга. Цукеркі есці нельга».
«А Клічко! Як вам падабаецца гэты чалавек, які быў выхаваны савецкай сям’ёй, якога выхавала савецкая школа боксу і які плаціць падаткі ў Нямеччыне і хоча прыляпіць Украіну ў
Еўропу… хоча падкінуць, падкласці Украіну пад Еўропу. Гэта яго асабістае жаданне. А такі суперскі наш асілак быў некалі», — сказаў Задорнаў і адзначыў, што Клічко вельмі
памыляецца.
Згадаў ён таксама і пра сома, злоўленага Лукашэнкам.