Яцанюк заклікаў Майдан стаяць да 2015 года

Майдан у Кіеве павінен заставацца да прэзідэнцкіх выбараў, лічыць лідэр парламенцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк.



maidan3.jpg

«Майдан павінен заставацца ў цэнтры Кіева як сэрца ўкраінскай свабоды, як нейкі мабілізацыйны пункт. Але мы зможам перамагчы толькі тады, калі Майданам стане ўся Украіна —  ад Захаду да Усходу», — заявіў ён у эфіры «5 канала» у суботу.
«Майдан не мае права стаяць, таму што калі Майдан стаіць — гэта азначае, што мы рэгрэсуем, а не прагрэсуем. Менавіта таму Майдан зараз увёў новую тактыку — тактыку пэўных такіх партызанскіх вылазак, калі Майдан ідзе ў міліцыю, да Януковіча, Азарава, Рыбака, калі Майдан абараняе сваіх актывістаў ля ДАІ, калі Майдан ўвесь час за нешта змагаецца», —  растлумачыў палітык.
Яцанюк адзначыў, што грамадскае аб'яднанне «Майдан» створаны для абароны вынікаў галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе.
«У нас ёсць год на тое, каб падрыхтавацца да правядзення прэзідэнцкіх выбараў. На тое, каб тыя сотні тысяч людзей, якія былі на Майдане, прыклалі свае намаганні для працы ў камісіях, у якасці назіральнікаў, агітатараў, і для таго, каб прыехаць сюды, у Кіеў, у ноч, калі будуць лічыць галасы і вызначацца, хто выйграў прэзідэнцкія выбары, і абараніць выбар мільёнаў ўкраінцаў», —   адзначыў ён.

gazeta.ua