МАУ пачала вывад самалётаў з Украіны
Міжнародная авіякампанія Украіны (МАУ) паведаміла, што вывела сем самалётаў з Украіны. Гэта звязана са знешнепалітычнай сітуацыяй.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
МАУ апублікавала афіцыйнае паведамленне, што ў сувязі са знешнепалітычнай сітуацыяй авіякампанія «Міжнародныя авіялініі Украіны» атрымала афіцыйнае паведамленне ад страхавых кампаній аб спыненні страхавання самалётаў для палётаў у паветранай прасторы Украіны. У сувязі з гэтым МАУ па патрабаванні лізінгадаўцаў адпраўляе 5 самалётаў Boeing 737-800 у Іспанію пры захаванні іншых паветраных судоў у флоце кампаніі. Акрамя гэтага 2 самалёты авіякампаніі адпраўляюцца на планавае тэхнічнае абслугоўванне рухавікоў у Бялград.
Авіякампанія ў далейшым будзе паведамляць аб любых зменах.