«Нью-Ёрк таймс»: Меркель сказала Абаму, што Пуцін «страціў сувязь з рэальнасцю»
Пра дэталі размовы паведамляе The New York Times са спасылкай на свае крыніцы ў Белым доме.
Меркель патэлефанавала Абаму адразу пасля сваёй паўтарагадзіннай размовы з Пуціным. Паводле інфармацыі газеты, канцлерка сказала амерыканскаму прэзідэнту, што не ўпэўненая, што Пуцін
«захаваў кантакт з рэальнасцю». Па словах Меркель, Пуцін «жыве ў іншым свеце».
Як піша выданне, Абама трапіў пад сур'ёзны прэсінг амерыканскіх сенатараў. Ад яго патрабавалі сур'ёзных дзеянняў, аж да «стварэння кааліцыі дэмакратычных краін вакол
пуцінскай Расіі».
Тэлефонная размова Пуціна і Меркель адбылася ў нядзелю ўвечары.
Паводле заявы прадстаўніка нямецкага ўрада, па яе выніках Пуцін пагадзіўся на прыезд у Крым групы міжнародных назіральнікаў. Аднак расійскі бок такой інфармацыі не апублікаваў.
Раней з Пуціным паўтары гадзіны гаварыў Абама.
Паводле nytimes.com